ENG

RU

Все сайты BIG8.TV

НовостиГлавная / Новости

25.11.2015 Победа бойцов клуба «Светогоръ» на Кубке РБ по К-1

Рубрика: Червенщина спортивная
Байцы клуба «Светогоръ» Дзмітрый Трапашка, Вячаслаў Лаўрыновіч і Вольга Жураўская з трэнерам Яўгенам Дабратворскім (другі злева) пасля ўзнагароджання
Байцы клуба «Светогоръ» Дзмітрый Трапашка, Вячаслаў Лаўрыновіч і Вольга Жураўская з трэнерам Яўгенам Дабратворскім (другі злева) пасля ўзнагароджання
Сюды на традыцыйны Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу з’ехаліся больш за 250 спартсменаў з усіх куткоў нашай краіны. Чэрвень паспяхова прадставілі на ім тры байцы клуба «Светогоръ».
Як распавяла «Раённаму весніку» ўдзельніца спаборніцтваў Вольга Жураўская, Кубак і залаты медаль выйграў кандыдат у майстры спорту Вячаслаў Лаўрыновіч. Ён правёў тры баі. Першы скончыў датэрмінова па прычыне відавочнай перавагі, у другім двойчы адправіў саперніка ў накдаўн, а затым у цяжкай барацьбе атрымаў перамогу ў фінальным паядынку, які праводзіўся ў рамках гала-шоу ў мясцовым клубе «Сфера».
Кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Трапашка выйграў два баі. Але ў другім атрымаў траўму ступні, і ўрачы не дазволілі яму прадоўжыць барацьбу за першае месца. У выніку Дзіма стаў трэцім.
Сама Вольга Жураўская выйшла ў фінал спаборніцтваў, дзе сустрэлася з чэмпіёнкай свету. Для нашай спартсменкі гэта быў усяго толькі другі бой на рынгу. Вольга праявіла характар, але саступіла вопытнай саперніцы і заняла другое месца.
Зараз байцы клуба «Светогоръ» рыхтуюцца да чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу.
Ігар АДАМОВІЧ . Фота прадастаўлена клубам «Светогоръ» .
http://www.cherven.by/?p=41800

Написать комментарий

Ты должен войти, чтобы писать комментарии.