ENG

RU

Все сайты BIG8.TV

НовостиГлавная / Новости

17.12.2015 Газета «Раёный весник»

– першы турнір адзінаборстваў пад такой назвай, прысвечаны памяці байцоў паветрана-дэсантных войскаў і войскаў спецыяльнага прызначэння, якія загінулі ў Афганістане, прайшоў у нядзелю ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе Чэрвеньскай СДЮШАР.

У матчавай сустрэчы па тайскаму боксу і кікбоксінгу “Чэрвень – Мінск” узялі ўдзел лепшыя спартсмены нашага клуба “Светогоръ”, сталічных “Кік Файтэра” і “Булата”.
Чэрвеньшчына здавён славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі. Яе прадстаўнікі залатымі літарамі ўпісалі свае імёны ў гісторыю буйных міжнародных спаборніцтваў па цяжкай і лёгкай атлетыцы, футболу, вольнай барацьбе, паралімпійскіх лыжных гонках, адаптацыйнаму веславанню… А параўнаўча нядаўна ў раёне пачалі імкліва развівацца папулярныя ў свеце адзінаборствы — тайскі бокс (муай тай) і кікбоксінг.
Клуб «Светогоръ», які арганізаваў у Чэрвені віцэ-прэзідэнт Міжнароднага прафесійнага савета адзінаборстваў Яўген Дабратворскі, існуе ўсяго тры гады, а яго байцы ўжо маюць тытулы чэмпіёнаў свету сярод юніёраў па муай тай, прызёраў Кубка свету сярод юніёраў па К-1, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх турніраў.

Пераможца турніру Мікіта Сярак (Чэрвень) (справа)

Пераможца турніру Мікіта Сярак (Чэрвень) (справа)

З адкрыццём у райцэнтры фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у чэрвеньцаў з’явілася цудоўная магчымасць на свае вочы пабачыць драматызм паядынкаў, спрыт і мужнасць удзельнікаў баёў. Не дзіва, што ў нядзелю тут быў аншлаг.
Акрамя ўласна спаборніцтваў паміж чэрвеньскімі і мінскімі байцамі, гледачы пабачылі паказальнае выступленне вайскоўцаў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, сольную кампазіцыю са зброяй у выкананні майстара спорту міжнароднага класа, шматразовай чэмпіёнкі свету і Еўропы Дар’і Машара.
Ганаровымі гасцямі турніру былі ветэраны вайны ў Афганістане Уладзімір Прадко, Андрэй Белазёраў, Сяргей Кранавіт і Аляксандр Апановіч, а таксама славутыя майстры адзінаборстваў — 25-разовы чэмпіён свету Андрэй Кулебін, трохразовая чэмпіёнка свету Кацярына Вандар’ева, чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Андрэй Герасімчук.

Пераможца турніру Дзмітрый Трапашка (Чэрвень)

Пераможца турніру Дзмітрый Трапашка (Чэрвень)

Барацьба выдалася захапляльнай ад першага і да апошняга бою. І хаця агульную перамогу ў матчавай сустрэчы «Чэрвень — Мінск» з лікам 7:5 атрымалі больш вопытныя сталічныя спартсмены, выхаванцаў чэрвеньскага клуба «Светогоръ» няма ў чым папракнуць: яны аддалі на рынгу ўсе сілы.
Нашы перамогі — яшчэ наперадзе. Тым больш, што, як распавёў Яўген Дабратворскі, падобныя турніры ў Чэрвені стануць традыцыйнымі.

Пераможцы турніру:
К-1. 52 кг: Дыяна Шых (Мінск).
МУАЙ ТАЙ. 20 кг: Павел Камянец (Чэрвень). 30 кг: Валерыя Хвацік (Мінск), Артур Лысцоў (Мінск). 32 кг: Цімур Ермаловіч (Мінск). 40 кг: Мікіта Сярак (Чэрвень), Мікіта Дацэнка (Чэрвень). 67 кг: Анастасія Зыль (Чэрвень), Дзмітрый Трапашка (Чэрвень), Уладзіслаў Бурын (Мінск). 75 кг: Мікіта Шостак (Мінск). 52 кг: Аляксандр Кернажыцкі (Мінск).

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Написать комментарий

Ты должен войти, чтобы писать комментарии.